Літаратурная гадзіна “Спяшайцеся з паэтам стрэцца…”

Поделитесь этой новостью:

Можна смела сказаць, што паэзія Аркадзя Куляшова – духоўная энцыклапедыя яго пакалення.

Пімен Панчанка

Асоба Аркадзя Куляшова займае выключнае месца ў культурнай прасторы нашай краіны. Прысвяціўшы творчай дзейнасці 52 гады з 64 пражытых, А.Куляшоў пакінуў невычарпальную спадчыну глыбокага маральна-этычнага, гуманістычнага, эстэтычнага зместу, узбагаціўшы беларускую літаратуру паэзіяй душы. Творчая спадчына паэта вялікая і шматпланавая, яна налічвае каля 30 кніг паэзіі.

кулешов

кулешов

З нагоды ўшанавання памяці выдатнага паэта 11 студзеня ў рамках святкавання 110-годдзя з дня нараджэння А.А. Куляшова  ў школьнай бібліятэцы прайшла літатратурная гадзіна прысвечаная жыццю і творчасці  пісьменніка “Спяшайцеся з паэтам стрэцца…”. Навучэнцы сярэдніх класаў наведалі віртуальны музей Аркадзя Куляшова “Сэрца, дзе ўсёй зямлі трывога”, створаны аддзелам маркетынгу Магілёўскай абласной бібліятэкі, адкрылі для сябе незнаёмыя дагэтуль цікавыя звесткі яго біяграфіі і творчасці. А таксама была арганізавана выстава твораў А. Куляшова «Шляхі паэтычнага часу».

 

Заг.бібліятэкі Калдыбаева С.Р., бібліятэкар Канцэвіч Т.У.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *