Інфармацыйная гадзіна “Гістарычныя асобы і кнігі Беларусі”

Поделитесь этой новостью:

Каб любіць сваю родную зямлю, трэба ведаць яе гісторыю, звычаі, усё тое, што завецца  спадчынай. Але галоўны наш скарб – людзі. У першую чаргу гэта асобы, якімі ганарацца. 11 красавіка ў бібліятэцы  была падрыхтавана інфармацыйная гадзіна “Гістарычныя асобы і кнігі Беларусі” для навучэнцаў 4 класа.

библия
Інфармацыйная гадзіна “Гістарычныя асобы і кнігі Беларусі” для навучэнцаў 4 класа

Сапраўды, нам ёсць што ўзгадаць, нам ёсць чым ганарыцца. У нашай краіне заўсёды шанавалі друкаванае слова. Мы павінны ведаць і памятаць, што 6 жніўня 1517 года ў Празе Скарына надрукаваў першую кнігу – “Псалтыр”.

Гонарам і славай Полацка з’яўляецца беларускі і рускі асветнік, царкоўны і грамадскі дзеяч, паэт, драматург, прапаведнік, публіцыст Сімяон Полацкі.

Яшчэ адзін асветнік – Сымон Будны, які валодаў энцыклапедычнымі ведамі і майстэрствам перакладчыка і ўвайшоў у нашу сучаснасць як своеасаблівы і непаўторны чалавек.

Еўфрасіння Полацкая… Без гэтага імя немагчыма ўявіць не толькі панараму духоўнага жыцця на ўсходнеславянскіх землях у XII стагоддзі, але і ўсю шматвяковую гісторыю Беларусі. Традыцыі нашага першадрукара плённа прадоўжылі Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Іван Фёдараў, Пётр Мсціславец, браты Мамонічы і многія іншыя асветнікі.

Мэтай мерапрыемства было пазнаёміць дзяцей з цікавымі гістарычнымі фактамі пра жыццё і творчасць знакамітых асоб Беларусі.

 

Заг.бібліятэкі Калдыбаева С.Р., бібліятэкар Канцэвіч Т.У.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *