«Знаўцы роднай мовы»: турнір у 4 «Д» класе
19 лістапада ў 4 «Д» класе прайшоў турнір «Знаўцы роднай мовы». Мерапрыемства было прысвечана беларускай мове — нашай духоўнай спадчыне, багаццю роднага слова і любові да Радзімы.
Вучні з цікавасцю выконвалі заданні трох раўндаў: адгадвалі беларускія загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, выпраўлялі памылкі, знаёміліся з фразеалагізмамі, заканчвалі прыказкі. Асабліва захапляльным стаў конкурс, дзе трэба было хутка і дакладна адказаць на складаныя пытанні.
Турнір «Знаўцы роднай мовы» яшчэ раз даказаў: беларуская мова — гэта не толькі школьны прадмет, але і багацце, якое мы павінны берагчы. Вучні 4 «Д» класа з цікавасцю выконвалі заданні, дапамагалі адно аднаму і паказалі сапраўдную любоў да роднага слова.
Можна спадзявацца, што такія мерапрыемствы выхаваюць у дзецях павагу да мовы, сваёй краіны і яе культуры.

