Занятак «Мой родны горад!»

Поделитесь этой новостью:

Кожны з нас ведае, што любоў да сваёй Радзімы пачынаецца з любові да месца, дзе ты нарадзіўся і вырас. Менавіта з дзяцінствам у нас звязаны самыя цёплыя і дарагія сэрцу моманты і ўспаміны.

дзеці гпд

У групе падоўжанага дня 1 «Б» класа прайшоў занятак «Мой родны горад!». У ходзе занятку дзеці даведаліся пра багатую гісторыю Магілёва, пра подзвігі яго жыхароў і гераічную абарану ў чэрвені 1941 года. Таксама з цікавасцю яны пазнаёміліся з памятнымі мясцінамі роднага горада, старажытнымі помнікамі яго архітэктуры, тэатрамі ды музеямі. З задавальненнем павандравалі па прыгожых вулачках і зялёных парках. Навучэнцы высветлілі, дзе карысна можна правесці вольны час, адпачыць з сябрамі, палюбавацца прыродай.