У свеце казак
З мэтай фармiравання ўстойлiвай цiкавасцi i станоўчых адносiн да беларускай мовы, развiцця разумення беларускай мовы, станаўлення маўлення, умення правiльна называць прадметы навакольнага асяроддзя, ix якасцi, ў 1 “Б” класе была праведезена гульня-падарожжа “У свеце казак”.
Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у гульні: адгадвалі назвы казак, раскладвалі па сюжэце ілюстрацыі з розных казак, такіх як «Курачка Раба», «Калабок», «Зайкава хата» і іншыя.
З цікавасцю навучэнцы складалі казачныя пазлы, размалёўвалі, спявалі песні казачных герояў, уважліва слухалі ўрыўкі з казак, а таксама самі расказвалі беларускія народныя казкі.
Пасля праведзенага занятку іх слоўнікавы запас значна пашырыўся, а таксама падняўся настрой.
Выхавацель ГПД Няфёдава Аліна Іванаўна