«Наша мова»
30 кастрычніка ў 1 «А» класе адбыўся ўрок «Наша мова», прысвечаны беларускаму чацвяргу, які праводзіла педагог-арганізатар Няфёдава Аліна Іванаўна.
Дзеці працягнулі знаёміцца з роднай мовай, пашыраць слоўнікавы запас і замацоўваць атрыманыя раней веды. Урок праходзіў у форме гульні, дзе дзеці перакладалі з рускай мовы на беларускую новыя словы. Першакласнікі адказвалі актыўна, задавалі свае пытанні. Разам з настаўнікам і аднакласнікамі разам знаходзілі адказы на пастаўленыя пытанні. Сумесная праца пашырала іх слоўнікавы запас і сацыяльныя сяброўскія сувязі. Заняткі праводзіліся пры дапамозе яркіх наглядных матэрыялаў і цікавай падачы ведаў. Яркія выявы прыцягвалі ўсеагульную ўвагу і дапамагалі пры правядзенні ўрока.


