«Свята ветлівых дзяцей»
30 кастрычніка ў групе падоўжанага дня навучэнцаў 3-га класа прайшло мерапрыемства, прысвечанае этыкету і ветлівасці «Свята ветлівых дзяцей».
Мэтай гэтага занятку было ўспомніць і замацаваць, якім павінен быць культурны чалавек, раскрыць дзецям прыгажосць раднай мовы, удасканаліць навыкі культурных паводзін і зносін.

Падчас мерапрыемстваў мы абмеркавалі важнасць ветлівых слоў і іх ролю ў паўсядзённым жыцці. Вучням расказалі, якія словы лічацца ветлівымі: «Калі ласка», «Дзякуй», «Прабачце», «Дабранач» і г.д. Мы пагаварылі аб тым, як гэтыя словы дапамагаюць праяўляць павагу да іншых і рабіць зносіны прыемнымi. Таксама правялі невялікую гульню, дзе дзеці навучыліся правільна выкарыстоўваць ветлівыя словы ў розных жыццёвых сітуацыях.
У канцы  дзеці зразумелі, што ветлівасць робіць свет дабрэйшым.
Выхавальнік ГПД Гапеенко Я.В.
   	
 
             
            