28 сакавiка для вучняу 1 «Г» класа была праведзена гульня-падарожжа «Беларусь — наша Радзiма»

Поделитесь этой новостью:
О Беларусь, мая калыска,
Жыццё маё, прытулак мой!
3 гарачаю любоўю нізка
Схіляюся перад табой.
Мерапрыемства прайшло з мэтай выхавання патрыятызму, фармiравання павагi да роднай зямлi, звычаяў i культуры.
беларусь
На працягу занятку вучнi расказвалi пра тое, што яны ведаюць аб сваёй краiне, працягвалi знаёмiцца з асноўнымi сiмваламi Рэспублiкi Беларусь, нацыянальным адзеннем беларусаў.
З вялiкiм задавальненнем дзецi прымалi удзел у гульнях «Закончы сказы», «Складзi карту Беларусi», адгадвалi загадкi, з цiкавасцю разглядвалi малюнкi.
У канцы занятку вучнi выказалi пажаданнi, каб заўсёды на зямлi быў мiр, яркае сонца i чыстае неба.
Выхавальнiк ГПД Абухова Юлiя Валер’еўна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *