Сцяжынкамi роднага краю

Поделитесь этой новостью:
***
Мiж лясамi i азёрамi — 
Васiльковыя палi…
Я не ведаю, не ведаю
Прыгажэйшае зямлi!
***
Беларускiя краявiды… Перазвоны азёр i бароў, залатыя палi збажыны з сiнiмi вочкамi васiлькоў, светлыя ад бяроз гаi, птушыны звон i пушчы, падобныя на хмары. Гэта наша зямля дарагая, гэта наш родны кут. Колькi тут хараства, таямнiчасцi, чароўнасцi! Каб усё гэта зведаць, 30 красавiка вучнi групы падоўжанага дня 1 «В» класа, «адправiлiся» ў гульню-падарожжа «Сцяжынкамi роднага краю».
дети у доски

На занятку вучнi азнаёмiлiся з прыгажосцю прыроды Беларусi. Замацавалi i пашырылi веды пра раслiны  i жывёльны свет, разгадалi крыжаванку, дзе паказалi сваю кемлiвасць i веды роднай прыроды. Сустрэлiся з шэрым воўкам, магутным зубрам і хiтрай лiсой. Паслухалi спевы птушак.

На працягу падарожжа вучнi адгадвалi загадкi, вызначалi з якого дрэва лiсток, састаўлялi прымаўкi i тлумачылi iх. З мэтай беражлiвых адносiн да прыроды выпрацавалi правiлы паводзiн у лесе i каля вадаёмаў.

Гульня прайшла цiкава,  была пазнавальнай i карыснай для ўдзельнiкау. У вынiку ўсе атрымалi пазiтыўны настрой на ўвесь дзень. На прыканцы занятку вучнi зрабiлi аплiкацыю «Бусел — сiмвал нацыянальнай чысцiнi i адраджэння».

Выхавальнiк групы падоўжанага дня Абухова Ю.В.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *