Слова, якое аб’ядноўвае: нашы вучні далучыліся да рэспубліканскага дыктанта
17 верасня ў Беларусі прайшоў рэспубліканскі дыктант, прысвечаны Дню народнага адзінства. Да акцыі далучыліся не толькі дарослыя, але і школьнікі па ўсёй краіне. Тэкст, які дыктаваў вядомы блогер Андрэй Максімаў, быў прысвечаны патрыятызму, памяці і еднасці нашай краіны .
Для юных удзельнікаў гэта была не проста праверка граматнасці. Яны кіраваліся глыбокімі патрыятычнымі матывамі: жаданнем паказаць сваю любоў да роднай мовы, павагу да гісторыі і гатоўнасць быць разам са сваёй краінай. Дзеці разумелі, што веданне гісторыі — гэта аснова будучыні, а мова — духоўны код нацыі.
Рэспубліканскі дыктант стаў важнай падзеяй для выхавання падрастаючага пакалення. Ён не толькі папулярызуе беларускую мову і ўмацоўвае нацыянальную самасвядомасць , але і аб’ядноўвае дзяцей вакол агульных каштоўнасцей. Удзел у такіх мерапрыемствах фарміруе ў юных грамадзян пачуццё гонару за сваю краіну і разуменне таго, што еднасць — гэта наша сіла.


