Скарбы народнай мудрасці
Вазьмі ў звычай, сын герояў і багоў,
Не пагарджаць святым сваім мінулым,
А заслужыць яшчэ, і вартым быць яго.
У. Караткевіч
14 снежня ў школьнай бібліятэцы дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №41 г.Магілёва” для навучэнцаў 6-ых класаў прайшла віктарына “Скарбы народнай мудрасці”. Вучнi з задавальненнем адгадвалi загадкi, сабіралі прыказкі з дадзеных слоў, разгадвалi рэбусы, перакладалі словы на беларускую мову.
На працягу віктарыны вучні абагульнілі веды па фальклору. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню нацыянальнай свядомасці і годнасці вучняў, развіццю цікавасці да вывучэння вуснай народнай творчасці беларусаў.
Віктарына атрымалась не толькі займальнай, але і пазнавальнай.
Заг.бібліятэкі Калдыбаева С.Р., бібліятэкар Канцэвіч Т.У.