26 лiстапада ў групе падоўжанага дня 2 «В» класа весела i цiкава прайшла гульня-вiктарына «Мая чароўная Беларусь»

Поделитесь этой новостью:
«Радзiма наша — Беларусь,
I колькi не шукай,
Не знойдзеш ты на усёй зямлi
Мiлей, чым гэты край»
***
Мэтай мерапрыемства стала выхаванне любовi да Беларусi і яе чароўнай прыроды.
Падчас гульнi вучнi разгадвалi крыжаванку i загадкi пра родную краiну, распавядалi аб прыгожых куточках Беларусi, дзе давялося iм пабываць. Дзецi адчулi сябе сапраўднымi мастакамi, але малявалi яны не алоўкамi, а словамi.  Атрымалася цудоўная карцiна пра нашу Беларусь. Гульня-вiктарына была насычанай i пазнавальнай.
На прыканцы занятку вучнi разам зрабiлi вынiк, што кожны чалавек павiнен любiць сваю краiну, сваю Радзiму, ганарыцца ёй i iмкнуцца зрабiць усё, каб яна была чароўнай.
мая чароўная беларусь

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *