Любоў да роднай мовы выхоўваюць у групе падоўжанага дня

Поделитесь этой новостью:

У нашай школе працягваецца добрая традыцыя — знаёміць малодшых школьнікаў з прыгажосцю і багаццем беларускага слова праз гульню і творчасць.

24 верасня ў групе падоўжанага дня 3 класаў прайшоў займальны занятак пад назвай «Не проста ў словы я гуляю — на сваёй роднай мове размаўляю». Гэта мерапрыемства стала сапраўдным святам роднага слова для нашых трэцякласнікаў.

З першых хвілін дзеці з вялікім захапленнем акунуліся ў свет беларускай мовы. Хлопчыкі і дзяўчынкі з азартам разгадвалі заблытаныя рэбусы і хітрыя галаваломкі, спаборнічалі, хто хутчэй знойдзе зашыфраваныя беларускія словы. Сапраўдным выпрабаваннем стала гульня ў перакладчыкаў — аказалася, што многія нашы словы гучаць вельмі прыгожа і мілагучна.

Напрыканцы сустрэчы дзеці дружна збіралі прыказкі і тлумачылі іх мудры сэнс. Вучні зразумелі галоўнае: вывучаць родную мову — гэта вельмі весела і пазнавальна!

дети в гпд

дети в гпд

Патаніна Ж.К.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *