Да Дня беларускага пісьменства: урок «Мой родны край» у 6 «Б» класе
У рамках правядзення рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”, прысвечанай Дню беларускага пісьменства, у 6 “Б” класе быў праведены ўрок “Мой родны край”.
Спачатку вучням расказалі, калі з’явілася задума святкавання, дзе ўпершыню яго правялі, у якіх гарадах раней ладзіўся. А потым вучні прынялі ўдзел у гульні “Беларусь інтэлектуальная”, дзе з вялікім задавальненнем разгадвалі метаграмы, рэбусы і адказвалі на пытанні. Урок прайшоў ярка і запамінальна.






