Адзіны дзень беларускай мовы 06.09.2018
У нашай школе ўжо стала добрай традыцыяй у першыя дні новага навучальнага года праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. І гэты год не выключэнне.
6 верасня для вучняў 6-х класаў цікава і пазнавальна прайшла віктарына-падарожжа “Свята беларускага пісьменства”, пытанні да якой падабралі вучні старэйшых класаў. Навучэнцы з ахвотай і задавальненнем падарожнічалі па гарадах – сталіцах Дня беларускага пісьменства, адгадвалі загадкі, дэкламавалі вершы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя сваёй малой радзіме.