8 кастрычніка ў нашых пяцікласнікаў прайшоў беларускі чацвер
На занятку дзеці пазнаёміліся з новымі для іх беларускімі словамі і іх значэннем; адгадвалі беларускія загадкі; вучыліся адчуваць прыгажосць і непаўторнасць роднай мовы.

Дзеці з зацікаўленнем слухалі, разважалі і адгадвалі. Асабліва ім спадабалася даведацца, што азначаюць спрадвечнабеларускія словы — тыя, якія чуеш не кожны дзень, але якія так прыгожа гучаць і нясуць у сабе дух нашай зямлі. А загадкі дапамаглі не толькі праверыць кемлівасць, але і яшчэ бліжэй пазнаёміцца з народнай мудрасцю.
