4 красавіка 2024 года ў нашай школе прайшоў чарговы беларускамоўны чацвер. Вучні 5 “В” класа прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “ФЭСТ”.

Поделитесь этой новостью:

Дзяўчынкі і хлопчыкі атрымалі магчымасць пашырыць веды пра свой родны край, беларускую культуру, абрады і народныя традыцыі. Вучні адказвалі на цікавыя пытанні, разгадвалі загадкі, складалі прыказкі. Гульня прайшла весела, цікава, пазнавальна.

Пяцікласнікі прадэманстравалі сваю кемлівасць, эрудыцыю, вобразнае і лагічнае мысленне. Самыя актыўныя з іх атрымалі дыпломы пераможцаў гульні.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *