18 верасня з вучнямі 4 «А» і 4 “Б” класаў праведзена гульня-вiктарына «Гучы, роднае слова!»
Вучні з цікавасцю выконвалі заданні: адгадвалі загадкі, перакладалі ўсім знаёмыя словы з рускай мовы на беларускую, складалі прыказкі. Больш за ўсё дзецям спадабалася разгадваць крыжаванку і чытаць скарагаворкі.
Цiкавыя заданні садзейнiчалi патрыятычнаму выхаванню маленькіх грамадзян Беларусі, павысiлi матывацыю да вывучэння роднай мовы, узбагацiлi слоўнiкавы запас дзяцей, развiлi творчыя здольнасцi, выхоўвалi павагу да роднай краiны i роднай мовы.
Настаўнікі пачатковых класаў: А.Л.Анастасьева, А.А.Сомава