Зямля пад белымі крыламі
21 кастрычніка вучні 4 «В» і 4 «Г» класаў адправіліся ў віртуальную вандроўку ў краіну «Зямля пад белымі крыламі».
Вучні загадзя грунтоўна падрыхтаваліся да падарожжа: хтосьці склаў крыжаванку для аднакласнікаў, а нехта знайшоў займальныя рэбусы. А ўсё для таго, каб вандроўка была цікавай, займальнай і змястоўнай.
Дзецям быў прапанаваны відэфільм пра Беларусь, створаны журналістамі АНТ. Матэрыял відэа здзіўляў і натхняў на рэальнае падарожжа па сваёй краіне. Напрыканцы пазнавальнай гадзіны, узрушаныя жаданнем пазнаваць сваю родную зямлю, вучні праінсцэніравалі сітуацыю «Тураператары запрашаюць».
У ходзе такой пазнавальна-займальнай гадзіны было вырашана дома разам з бацькамі прадумаць варыянты цікавых паездак па Беларусі.
Ведаць Беларусь — гэта значыць любіць Беларусь!
Класныя кіраўнікі: Т.В.Козырава, Л.В.Базылева.