Занятак «Беларуская асветніца і першадрукар» прайшоў у ГПД
21 лютага ў групе падоўжанага дня прайшоў занятак «Беларуская асветніца і першадрукар».
Дзеці пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю нашых славутых землякоў. Яны ўдзельнічалі ў конкурсах «Складзі прыказку», «Назаві адным словам», «Метаграмы», «Выпраў памылкі», «Пагуляем у рыфмы», «Наборшчыкі».