З прыродай зліўшыся душой…

Поделитесь этой новостью:

Дзе б мы не былі, якую б экзатычную прыроду ні бачылі, нас заўсёды цягне да нашых рэк, лясоў і палёў. Чым жа так прываблівае беларуская зямля?

На гэтае пытанне шукалі адказы вучні 8 “Б” класа падчас правядзення краязнаўчага калейдаскопа “З прыродай зліўшыся душой…”

Эпіграфам да размовы былі ўзяты словы Уладзіміра Караткевіча

“Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна”.

Як шкельцы калейдаскопа, змяняліся заданні: вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, разважалі над экалагічнымі праблемамі сучаснасці.

Пасля мерапрыемства вучні прынялі ўдзел ва ўпарадкаванні прышкольнай тэрыторыі.

Класны кіраўнік Ушакова Т. А.