“З мінулага ў будучыню”

Поделитесь этой новостью:

23 студзеня  ў чытальнай зале школьнай бібліятэкі для вучняў 5-6  класаў адбылася  пазнавальная гадзіна  “Беларуская мова: з мінулага ў будучыню”.

biblioteka

Выхаванне дзяцей павінна грунтавацца на роднай мове, роднай гісторыі, на родным фальклоры і літаратуры, на родных традыцыях. Беларуская мова для нас святая. Кожны чалавек павінен ведаць свае звычаі і абрады, умець спяваць народныя песні, умець танцаваць народныя танцы, ведаць прыказкі і прымаўкі свайго народа. На нашым мерапрыемстве вучні  пазнаеміліся  з такімі святамі: Вялікдзень, Купалле, Дзяды,Каляды, Масленка,Гуканне вясны, Спас і многія іншыя.  Адкуль яны бяруць свой пачатак?  Чаму беражліва  захоўваюцца і святкуюцца з незапамятных часоў? Што азначалі шматлікія звычаі, вераванні, забароны ў жыцці нашых продкаў і якое дачыненне яны маюць да нас?

сш41могилёв

Для гэтага мерапрыемства таксама была падрыхтавана  кніжная выстава, на якой былі яскрава прадстаўлены кнігі народнага фальклору, таксама фотаздымкі правядзення народных святаў беларусаў.