Я люблю Магілёў

Поделитесь этой новостью:

«Я люблю Магілёў!» — пад такой назвай прайшла канферэнцыя для  вучняў 4 “В” і 4 “Г” класаў у чарговы беларускамоўны чацвер. Пазітыўнае, крэатыўнае, светлае і адкрытае — менавіта  так апісалі б мы гэтае мерапрыемства.

У рамках канферэнцыі  вучні ўзбагацілі свае веды цікавымі фактамі пра горад, пазнаёміліся з таямніцамі і цудамі магілёўскай зямлі, прыадкрылі заслону яе славутай гісторыі, традыцый, даведаліся, якіх знакамітых людзей яна ўзгадавала. Фіналам мерапрыемства стала падарожжа па вуліцах, плошчах і помніках горада.

Канферэнцыя атрымалася  цікавай і пазнавальнай.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *