Вучні 6 “Г” класа прынялі ўдзел у пазакласным мерапрыемстве “Не знікне цуд прыгожага пісьменства”

Поделитесь этой новостью:

Кожны год беларусы аддаюць даніну павагі продкам, якія стваралі фундамент беларускага пісьменства і адукацыі.

Дзень беларускага пісьменства – адно з найбольш яркіх і культурных святаў Рэспублікі Беларусь, якія адзначаюцца на высокім дзяржаўным узроўні. Менавіта яму пятага верасня ў нашай школе і быў прысвечаны беларускамоўны чацвер.

Так, вучні 6 “Г” класа прынялі ўдзел у пазакласным мерапрыемстве “Не знікне цуд прыгожага пісьменства”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята і накіраваліся ў завочнае падарожжа па гарадах – цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў.  Па выніках вандроўкі была праведзена віктарына “Па сталіцах Дня беларускага пісьменства”. Падчас мерапрыемства вучні змаглі прыхінуцца душой да роднага слова і ўзгадаць пра слаўныя набыткі нашага пісьменства і кнігадрукавання ад сівой даўніны да цяперашняга часу.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *