У мэтах штотыднёвага «Беларускага чацвярга» 22 лютага у групе падоўжанага дня 1″В» класа адбылася гульня-квэст «Беларусь-краіна адзінства»
Мэтай гэтага мерапрыемства стала далейшае распаўсюджванне і папулярызацыя беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры, традыцый і мовы праз цікавую гульнявую форму. Дзеці спаборнічалі ў веданні сімвалаў Беларусі, прыгадвалі прыказкі аб Радзіме, успаміналі славутыя старонкі гісторыі Беларусі. Падчас гульні навучэнцы змаглі раскрыць для сябе паняцці «адзінства», «Радзіма», «сяброўства».
Мерапрыемства спрыяла выхаванню пазнавальнага інтарэса да традыцый беларускага народа, пачуцця павагі да роднай мовы. Гульня прайшла ў атмасферы зацікаўленасці, шчырасці і адкрытасці.