У групе падоўжанага дня трэціх класаў прайшло мерапрыемства «Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь»

Поделитесь этой новостью:
25 верасня ў групе падоўжанага дня трэціх класаў прайшло мерапрыемства «Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь». Мэтай нашага занятку стала далейшае распаўсюджванне і папулярызацыя беларускай нацыянальнай гісторыі і культуры, традыцый і мовы праз цікавую гульнявую форму. Навучэнцы спаборнічалі ў веданні прыказак і прымавак, разгадвалі крыжаванкі, успаміналі славутыя старонкі гісторыі Беларусі. Мерапрыемства спрыяла выхаванню пазнавальнага інтарэса да традыцый беларускага народа, пачуцця павагі да роднай мовы.
дети
Выхавальнік ГПД Бурая Т. А.