У 4 «Г» класе прайшла інтэлектуальная гульня «Беларуская скарбонка».

Поделитесь этой новостью:

Ужо стала добрай традыцыяй кожны чацвер праводзіць у школе дзень беларускай мовы. Вось і сённяшні чацвер не стаў выключэннем. У 4 «Г» класе прайшла інтэлектуальная гульня «Беларуская скарбонка».

Вучні адгадвалі зашыфраванае пажаданне Кузьмы Чорнага, адказвалі на бліц-пытанні пра сваю Радзіму, перакладвалі словы з рускай мовы на беларускую, называлі беларускія рэчы на малюнках, давалі лексічныя значэнні словам, якія былі запісаны на картках, састаўлялі фразеалагізмы.

Гульня прайшла весела, цікава і пазнавальна. Сваімі добрымі ўражаннямі і прыемным настроем дзеці падзяліліся са сваімі бацькамі.

гульня

гульня

гульня

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *