Тыдзень беларускай мовы 2023
Інтэлектуальная гульня «Знаўцы беларускай мовы»
У свеце шмат цудоўных моў, але толькі адна з іх завецца роднай, якую трэба ведаць і шанаваць.
Вучні 6 “А”класа прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Знаўцы беларускай мовы”. Дзяўчынкі і хлопчыкі адказвалі на цікавыя пытанні, разгадвалі загадкі, рэбусы, шарады і метаграмы. Гульня прайшла весела, цікава, пазнавальна. Шасцікласнікі прадэманстравалі сваю кемлівасць, эрудыцыю. Самыя актыўныя з іх атрымалі дыпломы пераможцаў гульні.
Калаж “фразеалагізмы ў малюнках”
23 лютага 2023 г. вучні 5 “Г” класа прынялі ўдзел ва ўроку-гульні “Калаж “фразеалагізмы ў малюнках”, які правяла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Тарасенка Т.І. Мерапрыемства праходзіла ў рамках тыдня беларускай мовы.
На першым этапе ўрока разам з настаўнікам дзеці ўспомнілі азначэнне фразеалагізмаў, а таксама даведаліся пра гісторыю іх узнікнення. Затым вучні выконвалі разнастайныя заданні, звязаныя з тлумачэннем сэнсу, паходжання фразеалагізмаў, з супастаўленнем фразеалагізмаў рускай і беларускай моў, а таксама імкнуліся адгадаць фразеалагізмы, якія былі намаляваны іх аднакласнікамі.
На другім этапе ўрока дзеці даведаліся, што сабой уяўляе калаж. Клас быў падзелены на тры каманды, і кожная каманда атрымала заданне зрабіць калаж з кадраў-малюнкаў па зададзенаму фразеалагізму. У канцы ўрока вучні самі былі ўражаны сваімі вынікамі.