Цудоўны свет беларускай казкі

Поделитесь этой новостью:

У групе падоўжанага дня першых класаў прайшоў КВЗ “Цудоўны свет беларускай казкі”.

Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі. Казкі – гэта цэлы чароўны свет. Яны вучаць і перасцерагаюць. Казкі дазваляюць увесці дзіцяці ў атмасферу жывога беларускага слова, развіваюць камунікатыўныя ўменні маўлення на беларускай мове, узбагачаюць слоўнікавы запас, выхоўваюць любоў да роднай мовы, жаданне размаўляць на ёй.

Нвучанне роднай мове праходзіла праз казку. Вучні прымалі ўдзел у конкурсах: “Назаві казку па ўрыўку”, “Адгадай казачнага героя”, “Збяры карцінку”, “Хто згубіу рэчы?”, “Лепшы знаўца беларускіх казак”. Хлопчыкі і дзяўчынкі інсцэніравалі казку “Як кот звяроў напалохаў”, дзе дзеці змаглі яскрава праявіць свае творчыя здольнасці.

Мерапрыемаства праходзіла ў атмасферы цеплыні, гумару і супрацоўніцтва.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *