Цудоўнае падарожжа па зямлі бацькоў «Пад сэрцам ў радзімы»

Поделитесь этой новостью:

Пад сэрцам ў радзімы

Цікава прайшоў дзень беларускага маўлення 6 красавіка ў 7 класах нашай школы.

Гэта было цудоўнае падарожжа па зямлі бацькоў пад назвай «Пад сэрцам ў радзімы». Вучні не толькі праверылі свае веды, а і даведаліся шмат новага і цікавага пра Беларусь.

Навучэнцам так спадабалася станцыя «Казачная», што яны яе не хацелі пакідаць. А прычына ўсяму — самі складалі казку, не проста ўспаміналі ўжо вядомае, а праявілі сябе аўтарамі-складальнікамі.

Не абышлі і тэму экалогіі. На прыканцы мерапрыемства прыемна было бачыць, што маладое пакаленне разумее  адказнасць  за захаванне прыроды, беражліва адносіцца да навакольнага свету.

Не засталася па-за ўвагай і тэма страшнага ліхалецця. Вучні выказвалі свае пачуцці і гонар за айчынную гісторыю і народных герояў.

Пад сэрцам ў радзімы

Пад сэрцам ў радзімы

Пад сэрцам ў радзімы

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Шараева І. В.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *