Тэматычная гадзіна “Дзень роднай мовы”

Поделитесь этой новостью:

Слова кожнае і кожны сказ бацькоўскі
Змалку трэба моцна бараніць…
Па дарозе доўгай, бруднай, коўзкай
Мовы матчынай запомні карані…

                                                                                                           П. Панчанка

З такіх радкоў 9 лютага ў школьнай бібліятэцы пачалася тэматычная гадзіна “Дзень роднай мовы”, у якой удзельнічалі вучні 7 класа.

Мэтай мерапрыемства было пазнаёміць дзяцей з цікавымі гістарычнымі фактамі станаўлення беларускай мовы, прывіць любоў да яе. Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам абʼяднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.

тэматычная

У ходзе мерапрыемства была прадстаўлена прэзентацыя любімых беларускіх слоў вучняў, настаўнікаў, бацькоў… Таксама вучні адказвалі на пытанні віктарыны “Прыказкі роднага краю”, чыталі вершы пра родную мову. А напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары загадалі дзецям 10 запаведаў,  каб мову родную берагчы.

Загадчыца бібіліятэкі С.Р. Калдыбаева

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *