Тэматычная гадзіна “Дзень роднай мовы”
Слова любіць, каб яго гаварылі,
Слова любіць, каб яго шанавалі,
Слова любіць, каб з ім раіліся…
10 лютага ў межах дня папулярызацыі беларускай мовы ў школьнай бібіліятэцы для вучняў 5 класаў адбылася тэматычная гадзіна “Дзеньроднай мовы”. Мэтай якой стала далучэнне вучняў да беларускай літаратурнай спадчыны, прывіццё любві да роднага беларускага слова, выхаванне нацыянальнай самасвядомасці. У ходзе мерапрыемства вучні чыталі вершы на роднай мове, заглянулі ў нацыянальную скарбонку і адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі.
Пакуль беларускае слова будзе гучаць ад матчынай калыскі з вуснаў тых, хто ідзе ўслед за намі, наша мова будзе жыць. Вялікі дзякуй усім, хто прыняў удзел у нашым свяце мовы. Да пабачэння, да новых сустрэч.
Загадчыца бібліятэкі С.Р. Калдыбаева, бібліятэкар Т.У. Канцэвіч