Сцяжынкамі Караткевіча

Поделитесь этой новостью:

21 верасня вучні 9 «Б» класа наведалі музей Уладзіміра Караткевіча ў горадзе Орша.

3 пятага класа год за годам яны адкрываюць для сябе асобу Уладзіміра Караткевіча паэта, пісьменніка, драматурга. Але пабываць у тых мясцінах, дзе нарадзіўся і жыў будучы пісьменнік, прайсці яго сцежкамі, пабачыць краявіды, якія натхнялі яго — гэта нешта іншае, чым прачытанае на старонках падручніка.

музей караткевіча

Орша — калыска жыцця пісьменніка. З вялікай цікавасцю вучні слухалі аповед экскурсавода пра дзіцячыя і юначыя гады пісьменніка, разглядалі экспанаты выставы.

Потым на свае вочы пабачылі будынак, дзе жыў пэўны час У. Караткевіч, прайшлі па вуліцы, якая носіць яго імя. З вялікім захапленнем разглядалі помнік пісьменніку ў гарадскім парку, любаваліся краявідамі Дняпра.

Пачутае і ўбачанае дапамагло вучням ярчэй уявіць выключны талент пісьменніка, абудзіла цікавасць да вывучэння яго творчасці.

Т. А. Ушакова

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *