«Сталіцы духоўнасці і ведаў»

Поделитесь этой новостью:

Штогод у першую нядзелю верасня мы адзначаем нацыянальнае свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне – Дзень беларускага пісьменства. Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з’ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.

У 2025 годзе свята духоўнасці, нацыянальнай культуры і кнігадрукавання будзе прымаць горад Ліда Гродненскай вобласці – беларуская сталіца піва, фарбаў і спартыўнага абутку, малая радзіма такіх сусветна вядомых людзей, як фізік-тэарэтык, акадэмік АН СССР Аркадзь Мігдал, гісторык літаратуры і літаратурны крытык Пётр Коган, кампазітар Канстанцін Горскі, кінаактрыса Пола Ракса, шматразовы чэмпіён Беларусі па грэка-рымскай барацьбе Валерый Цыленьць.

Дню беларускага пісьменства ў нашай школе быў прысвечаны і дзень беларускага маўлення  чацвёртага верасня. Вучні 7 «Г» класа прынялі ўдзел у віртуальным падарожжы «Сталіцы духоўнасці і ведаў», падчас якога даведаліся, чым гарады-сталіцы свята ўзбагацілі беларускую літаратуру і культуру і якую эстафету яны перадаюць Лідзе.

дети

класс