Слова пра пісьменніка

Поделитесь этой новостью:

Цікава і пазнавальна прайшоў на гэтым тыдні ў дзевятых класах урок беларускай літаратуры на тэму «Якуб Колас. Слова пра пісьменніка».

 Урок пачаўся з віктарыны, у ходзе якой вучні прыгадалі вядомыя творы класіка беларускай літаратуры. Затым ім была прапанавана завочная мультымедыйная экскурсія па родных мясцінах пісьменніка, падчас якой вучні склалі храналогію асноўных фактаў жыцця і творчасці Якуба Коласа.

З неверагоднай цікавасцю дзевяцікласнікі прагледзелі відэафільм «Колас вечна будзе жыць», у якім сын беларускага песняра Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч расказвае пра свайго бацьку, знаёміць з невядомымі старонкамі яго жыцця.

 Завершыўся ўрок чытаннем вершаў Народнага паэта Беларусі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *