Самацветы роднай мовы

Поделитесь этой новостью:

У творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўваюць маральна-этычныя і эстэтычныя ідэалы, погляд на працу, жыццевы вопыт нашых продкаў. Таму ў беларускі чацвер 07.02.2019 з мэтай выхавання цікавасці да “залацінак” беларускай мовы і нацыянальнай культуры ў 6-х класах было праведзена мерапрыемства пад назвай “Прыказкі і прымаўкі – самацветы роднай мовы”.

Вучні былі падзелены на каманды і падарожнічалі па чароўным свеце прыказак і прымавак. Дзецям прапанавалі скласці апавяданне па прыказцы на востраве “Птушкі “Р”; аднавіць прыказкі і прымаўкі з пераблытанных слоў на рыфах “Раздробленасці”; у бухце “Падбяры малюнак” вучням трэба было згадаць прыказкі па малюнках, а ў праліве “Знайдзі і растлумач” – растлумачыць значэнне і паспрабаваць інсцэніраваць прыказкі. Акрамя гэтага, вучні аднаўлялі прыказкі і прымаўкі па двух словах на мысе “Падбяры слова”.

Такім чынам, праведзеннае мерапрыемства спрыяла правільнаму ўжыванню школьнікамі самацветаў роднай мовы ў розных жыццевых сітуацыях.

Як сведчыць вопыт, у дзяцей хутчэй і больш трывала фарміруюцца маральныя якасці, яны становяцца больш уважлівыя да слова, узбагачаецца іх мова, развіваюцца творчыя здольнасці.

Шараева Ірына Васільеўна,

 настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *