“Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова… ”

Поделитесь этой новостью:

Кожны год беларусы аддаюць даніну павагі продкам, якія стваралі фундамент беларускага пісьменства і адукацыі.

Дзень беларускага пісьменства – адно з найбольш яркіх і культурных святаў Рэспублікі Беларусь, якія адзначаюцца на высокім дзяржаўным узроўні. Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах рэспублікі, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню яно адбылося ў 1994 годзе ў Полацку. Штогод Беларусь выбірае горад, які будзе прымаць у сябе беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў культуры. У 2019 годзе сталіцай свята стаў Слонім – адзін з самых старажытных гарадоў на беларускіх землях, старадаўні цэнтр культурнага і духоўнага жыцця.

Дню беларускага пісьменства ў нашай школе быў прысвечаны і традыцыйны дзень беларускага маўлення, пятага верасня.

Так, вучні 7-ых класаў прынялі ўдзел у пазакласным мерапрыемстве “Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова… ” Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята і накіраваліся ў завочнае падарожжа па гарадах – цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў.  Па выніках вандроўкі была праведзена віктарына “Па сталіцах Дня беларускага пісьменства”. Падчас мерапрыемства вучні змаглі прыхінуцца душой да роднага слова і ўзгадаць пра слаўныя набыткі нашага пісьменства і кнігадрукавання ад сівой даўніны да цяперашняга часу.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *