Пісьменнікі-юбіляры кастрычніка
10 кастрычніка ў школьнай бібліятэцы прайшоў Дзень роднай мовы. Для вучняў 7-11 класаў была аформлена кніжная выстава “Пісьменнікі-юбіляры кастрычніка 2019”.
Школьнікі пазнаёміліся з творчасцю таленавітых беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, публіцыстаў, такіх як: А.Якімовіч, А. Сыс, С. Законнікаў, М. Жук і інш.
Вучні адкрылі для сябе незнаёмыя дагэтуль цікавыя звесткі іх біяграфіі і творчасці. Разам з супрацоўнікамі бібліятэкі ўсе разам чыталі іх вершы. Гэта дазволіла вучням не толькі ўпэўніцца ў валоданні роднай мовай, але і адчуць сябе сапраўднымі беларусамі.
Загадчыца бібліятэкі С.Р. Калдыбаева
Бібліятэкар А.Л. Дабравольцава