Першасветнікі Беларусі

Поделитесь этой новостью:

Каб любіць сваю родную зямлю, трэба ведаць яе гісторыю, звычаі, усё тое, што завецца  спадчынай. Але галоўны наш скарб – людзі. У першую чаргу гэта асобы, якімі ганарацца.

14 лістапада ў школьнай бібліятэцы для навучэнцаў пятых класаў  была падрыхтавана пазнавальная гадзіна “Першасветнікі Беларусі”, падчас якой яны даведаліся пра такіх славутых беларускіх асветнікаў як Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына, Сымон Будны і іншых. Гэтыя славутыя асобы заклалі падмурак для развіцця  айчыннай асветы, культуры і кнігадрукавання. Пяцікласнікі ўзгадалі цікавыя факты і падзеі з жыцця К. Тураўскага і першдрукара, гуманіста, вучонага, філосафа Ф.Скарыны, прымалі актыўны ўдзел у літаратурнай віктарыне і адказывалі на яе пытанні.

У бібліятэцы была арганізавана тэматычная кніжная выстава “Асветнікі зямлі беларускай” на якой былі прадстаўлены біяграфічныя звесткі і творчы шлях выдатных дзеячаў беларускай культуры.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *