Пазнавальныя віктарыны сталі традыцыяй на «Тыдзень беларускай мовы»
20 лютага ў чарговы дзень тыдня беларускай мовы нашы вучнi 10 класа на кожным перапынку праводзілі пазнавальныя віктарыны для вучняў і настаўнікаў нашай школы. Яны адгадвалі пісьменнікаў, паглыбляліся ў беларускі побыт і дзяліліся сваімі ведамі, за што атрымлівалі салодкія прызы.
Таксама нашыя настаўнікі маглі напісаць пажаданні сваім вучням на беларускай мове.