Паэтычная гадзіна «Песняры зямлі роднай»
18 мая паэтычная гадзіна «Песняры зямлі роднай» запрасіла ў госці вучняў 1 «В» і 1 «Г» класаў. Нягледзячы на тое, што першакласнікі толькі навучыліся чытаць, гадзіна паэзіі праляцела імгненна, бо было вельмі цікава і займальна: музыка вершаў захоплівае ў любым узросце.
Вучні даведаліся пра славутых песняроў Беларусі — Якуба Коласа і Янку Купалу, пра іх дзяцінства. Яны чыталі і слухалі вершы, прыдумвалі свае вобразы, падбіраючы прапанаваных слоў яркія прыметы і дзеянні. Акрамя гэтага правялі конкурс выразнага чытання вершаў сучасных паэтаў.
Вершы на роднай мове садзейнічаюць развіццю духоўнага свету дзяцей, эмацыянальнага інтэлекту, выхоўваюць такія каштоўнасці, як дабро, прыгажосць, сумленне, любоў да людзей, патрыятызм.
Класныя кіраўнікі: Т.В.Козырава, Л.В. Базылева