Падарожжа па Беларусі
21 снежня ў рамках «беларускага чацвярга” з вучнямі 3 “В” і 3 “Г” класаў была праведзена гульня-віктарына “Падарожжа па Беларусі”.
Трэцякласнікі “падарожнічалі” па беларускіх гарадах і славутых мясцінах нашай краіны, адгадвалі помнікі і дзеячаў культуры па апісанню, прайшлі бліц-апытанне “Прырода Беларусі”. На працягу ўсей гульні вучні былі актыўнымі і зацікаўленымі!