Па старонкам беларускага народнага календара

Поделитесь этой новостью:

8 красавіка ў школьнай бібліятэцы прайшла інфармацыйна-краязнаўчая гадзіна “Па старонкам беларускага народнага календара”.

Вучні с захапленнем слухалі звесткі пра беларускія народныя святы вясенняга цыклу, такія як: “Гуканне вясны”, “ Саракі”, “Камаедзіца”, “Вялікдзень”,”, “Радаўніца”, “Юрʼя”.

У храналагічнай паслядоўнасці апісваліся народныя святы і спадарожныя ім абрады, ігрышчы і гульні. Апісанні свят дапаўняліся прымаўкамі, прыказкамі, песнямі і іншымі фальклорнымі матэрыяламі, якія паэтызуюць розныя этапы працы і адпачынку беларусаў.

Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары правялі з вучнямі віктарыну. Дзеці даведаліся шмат новага і цікавага. Сустрэча атрымалася пазнавальнай і пакінула станоўчыя эмоцыі ў душы кожнага прысутнага.

С. Р. Калдыбаева, загадчыца бібліятэкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *