Мы ганарымся

Поделитесь этой новостью:

Больш за дваццаць гадоў у апошнюю нядзелю студзеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускай навукі. 

У цяперашні час навуковымі даследаваннямі ў краіне займаюцца больш за 25 тысяч спецыялістаў. Вынікі працы беларускіх навукоўцаў адказваюць высокім сусветным патрабаванням, ўносяць значны ўклад у інавацыйнае развіццё дзяржавы.

У нашай школе 4 лютага прайшло мерапрыемства, прысвечаные Дню беларускай навукі. Бяседа “Мы ганарымся” прайшла з вучнямі 11 класа, дзе навучэнцы знаёміліся з дасягненнямі беларускіх вучоных, падарожнічалі па загадкаваму і цікаваму свеце навукі. Вучні праслухалі невялікую інфармацыю пра Дзень беларускай навукі і разам прыгадалі імёны беларускіх навукоўцаў. Потым клас падзяліўся на 2 каманды і прыняў удзел у літаратурнай віктарыне, дзе прыгадалі творы, герояў, якія звязаны з навукай.

Мерапрыемства атрымалася цікавым. Яно прынесла вучням новыя веды і станоўчыя эмоцыі.

Педагог-арганизатар Дударава Т.В.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *