Музычна-забаўляльная праграма “Калядкі” і літаратурна-пазнавальнае мерапрыемства “Мой любы горад Магілёў”
У рамках акцыі “Кожны чацвер размаўляем па-беларуску”, а таксама з мэтай развіцця асобы навучэнцаў пачатковых класаў як грамадзян сваёй краіны, для спасціжэння духоўнай і матэрыяльна-бытавой традыцыйнай беларускай культуры, фарміравання ў вучняў асабасна значымых матываў вывучэння беларускай мовы праз усведамленне яе побытавай прыстасаванасці і нацыянальна – культурнай значнасці, прайшлі з вучнямі 3”В” і 3 “Г” класаў музычна-забаўляльная праграма “Калядкі” і літаратурна-пазнавальнае мерапрыемства “Мой любы горад Магілёў”.
У час гэтых мерапрыемстваў дзеці з захапленнем акунуліся ў атмасферу традыцыйнага народнага свята нашых продкаў, з радасцю ўдзельнічалі ў міні-інсцэніроўках, а таксама з вялікай цікавасцю прымалі ўдзел у віктарыне, адгадвалі найбольш вядомыя месцы горада ў прэзентацыі, а напрыканцы склалі турыстычны маршрут для гасцей любімага Магілёва.
Безумоўна, такія заняткі выхоўваюць любоў да родных мясцін і насычаюць сэрца цеплынёй да роднага краю.