Мова родная – наша спадчына і запавет

Поделитесь этой новостью:

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні  гэтага свята ў школе для вучняў 5-7 класаў прайшло пазакласнае мерапрыемства – турнір знаўцаў роднай мовы “Мова родная – наша спадчына і запавет”.

мова наша

Дзве каманды ўдзельнікаў вялі напружаную барацьбу за званне “Знаўцы роднай мовы”. Вучні адказвалі на пытанні, удала падбіралі да рускіх слоў беларускія адпаведнікі, праявілі здагадку і кемлівасць пры складанні фразеалагізмаў з частак, хутка расшыфравалі зашыфраваную прыказку, былі экскурсаводамі ў віртуальным музеі народнага побыту.

мова наша

Пазакласнае мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, выхаванню павагі да роднай мовы.

мова наша

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Аўчыннікава Ларыса Валер’еўна

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *