Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны
Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.
Фарміраванню цікавасці і павагі да роднага слова, да культуры і гісторыі беларускага народа, да беларускай мовы як актыўнага сродку патрыятычнага і нацыянальнага выхавання садзейнічала інтэлектуальная гульня “Сэрцам роднага слова краніся”, удзельнікамі якой 7 кастрычніка сталі вучні старэйшых класаў.
Гульня складалася з некалькіх тураў. Пытанні былі дастаткова складаныя, але творчыя і інтэлектуальныя здольнасці навучэнцаў дапамаглі справіцца з імі.