Моўны турнір «Не проста ў словы я гуляю — на мове роднай размаўляю» пройшоў у ГПД
23 мая ў групе падоўжанага дня трэціх класаў адбыўся інтэлектуальны турнір «Не проста ў словы я гуляю — на мове роднай размаўляю», у якім вучні працягвалі развіваць свае інтэлектуальныя здольнасці, уменне ўзаемадзейнічаць у працэсе пазнавальнай дзейнсці, камунікатыўныя навыкі творчага мыслення і пазнавальнага інтарэсу.
Дзеці з задавальненнем і зацікаўленасцю прымалі ўдзел у конкурсах і гульнях: «Адгадай загадку», «Кот у мяшку», «Перакладчык», «Адным словам», «Крыжаванка», «Складзі прыказку», «Наадварот», «Скорагаворкі», «Наборшчыкі», «Метаграма», «Разгадай рэбусы», «Знайдзі і выправі памылку».
У ходзе мерапрыемства вучні ўзбагацілі слоўнікавы запас, паўтарылі і замацавалі веды па беларускай мове і літаратуры.
Выхавацель ГПД Старалаўнікава Наталля Алегаўна.