Мне выпала шчасце тут нарадзіцца
Традыцыйны чацверг “Дзень беларускай мовы” прайшоў у 1 “В” і 1 “Г” класах 11 красавіка ў незвычайнай форме – талакі, бо беларусы спрадвеку любілі і працаваць, і адпачываць разам.
Вялікую цікавасць у навучэнцаў выклікала знаёмства з побытам жыцця нашых продкаў: як яны працавалі, адпачывалі, апраналіся і што елі. З задавальненнем вучні ўключыліся ў разгадванне загадак і рэбусаў, складанне прыказак. Гульня – падарожжа “Пазнай”, дзе вучні па малюнках называлі беларускія гарады і знакавыя мясціны, выклікала жаданне вандраваць, пазнаваць сваю Радзіму.
Такія заняткі спрыяюць фарміраванню любві да роднага краю і гонару за беларускі народ.
Базылева Л.В. Козырева Т.В.