Міжнародны дзень роднай мовы не застаўся па-за ўвагай у нашай школе
21 лютага ў кожным класе ўрок беларускай мовы ці літаратуры пачынаўся са святочнай пяціхвілінкі, падчас каторых вучні дэкламавалі вершы пра родную мову, адказвалі на пытанні віктарыны, пазнаёміліся з цікавымі фактамі пра мову. Прыемнай нечаканасцю для вучняў стаў розыгрыш сертыфікатаў “Дзясятка па беларускай мове/літаратуры”, “Антыдвойка”.
Серада 21 лютага па-сапраўднаму выдалася святочнай.